21 лютага- міжнародны дзень роднай(матчынай) мовы.

21 лютага- міжнародны дзень роднай(матчынай) мовы,заснаваны ЮНЭСКА .У гэты дзень у актавай зале школы адбылося сапраўднае свята,прысвечанае гэтай даце. У госці да навучэнцаў пачатковай школы завітала цудоўная сямейная пара: Аксана Спрынчан- беларуская пісьменніца і паэтка і Яраш Малішэўскі- музыка,гісторык,літаратар. Дзеці з вялікім задавальненнем размаўлялі з гасцямі на роднай мове і актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве,адказвалі на пытанні Аксаны і Яраша. А як усім спадабаліся непаўторныя чароўныя мелодыі,выкананыя Ярашам на старынных беларускіх інструментах! Час роднай мовы для нашых навучэнцаў атрымаўся цікавым,вясёлым і займальным!