21 лютага- Дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы ! Сёлета ў дзяржаўнай установе адукацыі » Сярэдняя школа №1 ім. В. Ф. Купрэвіча г. Смалявічы» прайшла ўсе агульная дыктоўка.

 У рамках акцыі “Тыдзень беларускай мовы і літаратуры” настаўнік беларускай мовы і літаратуры Углік Таццяна Георгіеўна падрыхтавала і правяла сумесна з Гарошчык Каралінай Аляксандраўнай, прадстаўніком Смалявіцкага раённага камітэта ГА «БРСМ», урок роднай мовы.

  На гэтым уроку вучні даведаліся пра гісторыю ўзнікнення даденага свята, успомнілі беларускіх класікаў і іх творы, а затым напісалі дыктант. Тэкст традыцыйна выбіралі са знакамітых твораў беларускіх пісьменнікаў. На гэты раз спыніліся на творы Цёткі «Шануйце роднае слова». Скончылася дыктоўка наступнымі словамі: «На вас — моладзі — ляжыць вялікая павіннасць: развіваць далей родную мову, узбагачаць свой народ знаннем і культурай». Нягледзячы на тое, што гэтыя словы былі напісаныя больш за 100 гадоў таму (1912 год), яны застаюцца актуальнымі і для цяперашняга часу. Тыя, хто лепш за ўсіх напісалі дыктант,атрымалі ад Смалявіцкага раённага камітэта ГА «БРСМ» памятныя падарункі. Таксама вучні прынялі ўдзел у віктарыне на веданне беларускіх слоў. За кожнае адгаданае слова рабяты атрымлівалі невялікі салодкі прыз.

Это слайд-шоу требует JavaScript.