Выпускны вечар – 2021

Вось і прагучаў фінальны акорд выпускнога 2021 года. Ўчорашнія дзяўчынкі і хлопчыкі сталі дарослымі, самастойнымі, сур’ёзнымі. Дарагія рабяты, хай на вашым жыццёвым шляху ўсё складваецца ўдала! Цяжкасці, а яны абавязкова будуць, апынуцца легкапераадольным,  рашэнні, прынятыя вамі, заўсёды правільнымі, людзі, якіх вы будзеце сустракаць добрымі і патрэбнымі. А мы ўпэўненыя, што кожны з вас зможа знайсці сябе, абраць дакладны прафесійны шлях, пабудаваць сваё шчасце, стаць сапраўднымі людзьмі! Шчаслівага шляху вам, выпускнікі 2021!